Гродзенскі гарвыканкам працягвае ігнараваць закон

Гродзенскі гарвыканкам працягвае ігнараваць і наўпрост парушаць Закон Рэспублікі Беларусь “Аб масавых мерапрыемствах. Адмаўляючы грамадска-палітычным актывістам у правядзенні пікетаў ці мітынгаў, орган мясцовай выканаўчай улады дасылае афіцыйныя адказы са спазненнем альбо ўвогуле іх не дасылае.



230e41009413a5a96013ae108300afd2.jpg

Гродзенскі гарвыканкам працягвае ігнараваць і наўпрост парушаць Закон Рэспублікі Беларусь “Аб масавых мерапрыемствах. Адмаўляючы грамадска-палітычным актывістам у правядзенні пікетаў ці мітынгаў, орган мясцовай выканаўчай улады дасылае афіцыйныя адказы са спазненнем альбо ўвогуле іх не дасылае.


На 15 мая актывісты АГП падавалі пяць заяваў на пікеты ў розных месцах гораду пад лозунгам “За справядлівыя выбары без Лукашэнкі. Пра адмову ў правядзенні пікетаў грамадска-партыйныя актывісты па ўжо звыклай завядзёнцы даведаліся толькі ад міліцыянтаў, якія наведвалі іх і папярэджвалі пра адміністратыўную адказнасць за правядзенне несанкцыянаваных акцый.


Пісьмовы адказ гарвыканкаму, як гэтага патрабуе заканадаўства, атрымаў толькі сябра АГП Сяргей Ліс, і тое з парушэннем тэрмінаў, вызначаных часткай 1 артыкулу 6 Закону Рэспублікі Беларусь “Аб масавых мерапрыемствах (за пяць дзён да заяўленага мерапрыемства).


Паводле spring96.org