Гродзенскі святар абвінавачваецца ў непадпарадкаванні службовым асобам з-за адмовы ад праходжання дактыласкапіі
12 чэрвеня ў судзе Ленінскага раёна Гродна будзе слухацца адміністрацыйная справа па абвінавачанні Мікалая Гайдука, іерэя гродзенскага храма Адсячэння галавы Хрысціцеля Іаана, у
непадпарадкаванні службовым асобам.
Падставай для распачынання адміністрацыйнай справы стала адмова святара прайсці працэдуру дактыласкапіі, паведамляе праваабарончы сайт http://spring96.org.
12 чэрвеня ў судзе Ленінскага раёна Гродна будзе слухацца адміністрацыйная справа па абвінавачанні Мікалая Гайдука, іерэя гродзенскага храма Адсячэння галавы Хрысціцеля Іаана, у непадпарадкаванні службовым асобам.
Падставай для распачынання адміністрацыйнай справы стала адмова святара прайсці працэдуру дактыласкапіі, паведамляе праваабарончы сайт http://spring96.org.
Як зазначаюць праваабаронцы, супрацоўнікі праваахоўных органаў усё больш актыўна практыкуюць абыход кватэр грамадзян, якія не пажадалі з'явіцца ў аддзяленне міліцыі для праходжання дактыласкапічнай
працэдуры. Ім прапаноўваюць здаць адпячаткі пальцаў дома.
"Закранула гэта тэндэнцыя і праваслаўных святароў. Некаторыя з іх адмаўляюцца прайсці гэту працэдуру, іншыя — пагаджаюцца. У самой епархіі адназначнага стаўлення да такой прымусовай
дактыласкапіі няма", — паведамляе праваабарончы рэсурс.
Апынуўшыся ў такой сітуацыі, айцец Мікалай не пажадаў здаваць адпячаткі пальцаў па ідэйных меркаваннях. Святар таксама не згодны з трактоўкай таго, што здарылася, у міліцэйскім пратаколе. Ён заяўляе,
што ніякага супрацьдзеяння работнікам міліцыі не аказваў, і мае намер даказаць гэта ў судзе.
30 сакавіка 2012 года сінод Беларускай праваслаўнай царквы зрабіў заяву "Аб практыцы выкарыстання новых сродкаў ідэнтыфікацыі грамадзян", у якой зазначаецца: "Сістэма
апазнавання і кантролю, што ўкараняецца, не заўсёды адпавядае патрабаванням недатыкальнасці і бяспекі асабістага жыцця чалавека, аховы яго гонару і годнасці, прадухілення злачыннасці".
БелаПАН