Гродзенская пракуратура: БАЖ не мае права абскарджваць пракурорскія папярэджанні

Гэта вынікае з афіцыйнага ліста ад пракурора Гродзенскай вобласці старшага саветніка юстыцыі Віктара Марозава на зварот ГА “БАЖ аб адмене папярэджанняў некалькім сябрам арганізацыі. “Тлумачу, што ў адпаведнасці з арт. 42 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб пракуратуры Рэспублікі Беларусь пры нязгодзе з афіцыйным папярэджаннем службовая асоба, іншы грамадзянін, у дачыненні да якіх яно вынесена, мае права аб абскардзіць яго вышэйшаму пракурору, калі іншае не прадугледжана заканадаўчымі актамі, - гаворыцца ў адказе пракурора. 

Гэта вынікае з афіцыйнага ліста ад пракурора Гродзенскай вобласці старшага саветніка юстыцыі Віктара Марозава на зварот ГА “БАЖ аб адмене папярэджанняў некалькім сябрам арганізацыі.

“Тлумачу, што ў адпаведнасці з арт. 42 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб пракуратуры Рэспублікі Беларусь пры нязгодзе з афіцыйным папярэджаннем службовая асоба, іншы грамадзянін, у дачыненні да якіх яно вынесена, мае права аб абскардзіць яго вышэйшаму пракурору, калі іншае не прадугледжана заканадаўчымі актамі, - гаворыцца ў адказе пракурора. 

“Такім чынам, з улікам норм вышэйназванага Закона, “ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў права на абскарджанне акту пракурорскага рэагавання — папярэджання — не прадастаўлена.

Арганізацыю такі адказ не задаволіў, таму што ён не адпавядае сэнсу звароту.  

“Насамрэч наш ліст не быў “абскарджаннем акту пракурорскага рэагавання, — падкрэслівае намеснік старшыні ГА “БАЖ, юрыст Андрэй Бастунец. — Мы звярталі ўвагу пракуратуры на тое, што яе супрацоўнікі няправільна трактуюць многія палажэнні заканадаўства “Аб СМІ, у прыватнасці — датычна статусу журналіста замежнага СМІ. Таму мы збіраемся паўторна звярнуцца ў тую ж пракуратуру, яшчэ раз патлумачыўшы сутнасць нашых патрабаванняў.

Нагадаем, што 2 сакавіка арганізацыя накіравала пракурору Гродзенскай вобласці Віктару Марозаву афіцыйны ліст з заклікам адмяніць афіцыйныя папярэджанні журналістам-сябрам ГА “БАЖ Віктару Парфёненку, Аляксандру Дзянісаву, Мікалаю Дзячэню і Гражыне Шалкевіч, а таксама правесці  для работнікаў пракуратуры Гродзенскай вобласці тлумачэнні палажэнняў закона “Аб СМІ з мэтай спыніць яго абмежавальнае прымяненне.

Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"