Хакеры прыкінуліся чыноўнікамі і адправілі бюджэтнікам газету з Бабарыкам на першай старонцы з просьбай яе пачытаць

«Даручэнне» выканалі.

nn.by

nn.by

Хакеры, узломваючы электронныя пошты дзяржустаноў, выявілі, што ўлады нібыта рассылаюць бюджэтнікам даручэнні сфатаграфавацца з праўладнай «Честной газетой» (складаецца з кампіляцыі праўладных тэлеграм-каналаў), імітуючы яе ўважлівае чытанне.
Тады хакеры, прыкінуўшыся чыноўнікамі, паставілі перад дзяржарганізацыямі Лагойска падобную задачу. Толькі замест праўладнай «Честной газеты» прымацавалі самвыдатаўскую «Честную газету», якая выказвае інтарэсы грамадзянскай супольнасці. Лагойскі раённы цэнтр культуры падвоху не заўважыў і адправіў фотаздымкі з уважлівым чытаннем газеты, на першай старонцы якой — інтэрв'ю Віктара Бабарыкі.
nn.by