Праект «Кастрычніцкая: усё ўключана! усе ўключаны!»: фінальная дыскусія

Галерэя сучаснага мастацтва «Ў» запрашае ўсіх на фінальную дыскуссію па праекту "Кастрычніцкая: усё ўключана! усе ўключаны!"

unnamed_107.jpg

Арганізатары прапануюць усім разам парэфлексаваць над тым, што атрымалася ў межах праекта і вырашыць, над чым можна яшчэ працаваць у будучым. Уваход вольны!
Са студзеня 2019 года Галерэя рэалізуе праект, накіраваны на прыцягненне ўвагі да пытанняў дыскрымінацыі. А менавіта сітуацый, калі людзі адчуваюць негатыўнае да іх стаўленне, прадузятасць, гвалт, несправядлівасць і пазбаўленне вызначаных правоў па прычыне іх прыналежнасці да пэўнай сацыяльнай ці ўзроставай групы.
Праект складаўся з некалькіх фаз і ўключыў у сябе:
глабальнае даследаванне вуліцы Кастрычніцкая на прадмет дружалюбнасці і даступнасці;таксама на аснове вынікаў даследавання была праведзена серыя трэнінгаў па розных пытаннях недыскрымінацыі для кіраўнікоў і супрацоўнікаў устаноў вуліцы;фінальнай кропкай праекту сталі арт-выказванні мастакоў і мастачак на дадзеную тэму.
Вольга Аполька, дырэктарка па стратэгічнаму развіццю Галерэі сучаснага мастацтва “Ў”:“Мы будзем вельмі радыя ўбачыць як і ўсіх удзельнікаў і ўдзельніц праекту, так і партнераў, іншых прадстаўнікоў НДА, бізнесу, мясцовых улад і ўсіх-усіх, каму не ўсё роўна. Бо мы, канешне ж, разумеем, што гэта толькі пачатак пачатку стварэння адкрытай супольнасці людзей, жадаючых мяняцца да лепшага!
Праект "Кастрычніцкая: усё ўключана! усе ўключаны!" ініцыяваны літоўскай арганізацыяй Kulturos Ambasada і ажыццяўляецца пры падтрымцы Еўрапейскага Саюза.
Партнёры праекта: ГА "Беларуская асацыяцыя дапамогі дзецям-інвалідам і маладым інвалідам", РПГА "Беларускі Хельсінкскі Камітэт", Мінская ўрбаністычная Платформа, MAKEOUT.
Паводле прэс-рэліза