Галоўны рэдактар «Нашай Нівы» выйшаў на волю, але застаецца ў статусе падазраванага

Ягор Марціновіч выйшаў на волю пасля трох сутак утрымання пад вартай. Сустракаць яго на Акрэсціна сабраліся блізкія і калегі. Усяго каля 20 чалавек.

egor_martinovich_adarya_okrestina.jpg

Галоўны рэдактар выдання «Наша Ніва» паведаміў, што застаецца ў статусе падазраванага.
— У мяне сумленне максімальна чыстае, мне няма чаго баяцца, — кажа журналіст, каментуючы прэтэнзіі, што яму прад'яўляюцца.
Што тычыцца знаходжання на Акрэсціна, то, па словах Марціновіча, «умовы лепшыя, чым былі, ніякіх збіццяў няма».

photo_2020_09_26_09_39_16.jpg

Па словах Марціновіча, падчас знаходжання на Акрэсціна да яго прыязджаў прадстаўнік МУС. Акрамя пытанняў, якія тычацца узбуджанай крымінальнай справы, сілавіка цікавіла, чаму Марціновіч не жадае з'ехаць з краіны, як гэта зрабіла Святлана Ціханоўская.
— Ён прыязджаў у чацвер на Акрэсціна. Пасміхаўся, казаў, мы з вамі можам дамовіцца — вы скажаце, хто вам даў інфармацыю пра Барсукова і адразу адправіцеся дахаты ў якасці сведкі.
Ягор кажа, што пагроз не было, але прадстаўнік МУС увесь час пытаўся, колькі яму заплацілі за паклёп на Барсукова, хто дыджэям заплаціў за паклёп на Барсукова
У панядзелак Ягору Марціновічу трэба будзе з'явіцца ў суд, дзе будуць разглядаць яго адміністрацыйную справу за ўдзел у несанкцыянаванай масавай акцыі.

photo_2020_09_26_09_44_52.jpg


tut.by