Галоўны рэдактар «Бобруйского курьера» піша ў пракуратуру, а адказы атрымлівае з міліцыі (+дакумент)

Кіраўнік «Бобруйского курьера» Анатоль Санаценка атрымаў адказ на сваю скаргу, якую больш за месяц таму ён накіроўваў у пракуратуру. Журналіст скардзіўся на дзеянні галоўнага ідэолага горада, намесніка старшыні Бабруйскага гарвыканкама Аляксандра Маркачова.



sanacenka.jpg

Анатоль Санаценка

Нагадаем, 14-га верасня, падчас асвятлення Анатолем Санаценкам дазволенага ўладамі перадвыбарчага пікету, чыноўнік спачатку агучыў пагрозу, а потым абразіў журналіста.

Кіраўнік «Бобруйского курьера» здолеў зафіксаваць гэта на відэа, якое было прыкладзена да скаргі.

Між тым, адказу на сваю скаргу Анатоль Санаценка атрымаў не з пракуратуры, а з міліцыі. У ім гаворыцца, што «ў дзеяннях намесніка старшыні Бабруйскага гарадскога выканаўчага камітэта Маркачова А.В. адсутнічаюць прыкметы складу якога-кольвек правапарушэння».

«Мяркуючы па ўсім, пракуратура стамілася змагацца з маімі скаргамі і вырашыла дзейнічаць такім вось старым, правераным, савецкім спосабам — перакідваць іх ад адной інстанцыі ў іншую. Бо гэта ўжо не першы выпадак, калі я накіроўваў заяву ў пракуратуру, а адказ атрымліваў з УУС, —каментуе Анатоль Санаценка. — Адказ жа з міліцыі і не мог быць іншым, паколькі Аляксандр Маркачоў, на якога я скардзіўся, з'яўляецца адным з кіраўнікоў гарвыканкама. А Бабруйскае УУС — толькі адно з упраўленняў выканаўчай вертыкалі».

untitled.bmp

Служба маніторынгу ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"