Гамельчукі “прызналіся ў каханні” драўляным дамам па вуліцы Валатаўская

Незвычайныя валянцінкі з’явіліся ў Міжнародны Дзень Закаханых на фасадах драўляных дамоў па вуліцы Валатаўская. Такім чынам жыхары Гомеля ў чарговы раз праявілі неабыякавасць да стану выбітных помнікаў драўлянага дойлідства.



u11.jpg

Унікальнай драўлянай архітэктуры канца ХІХ — пачатку ХХ стагоддзя па вуліцы Валатаўская сёння пагражае знікненне. Па прычыне недальнабачнасці і наплявацельскага стаўлення да гісторыі, улады Гомеля разбазарваюць зямельныя надзелы ў гістарычным цэнтры Гомеля пад элітныя шматпавярховікі. У выніку халаднакроўна руйнуецца гісторыка-культурная спадчына.

На жаль, сёння для уладаў Гомеля ў пытаннях сумлення і свядомасці грошы працягваюць граць рашучую ролю. Застаецца спадзявацца, што не згубяць сваіх пазіцыяў вечныя каштоўнасці — любоў і каханне.

u2.bmp

u3.bmp

u4.bmp

u5.bmp

Кахайце адзін аднога! Любіце свой Горад!

kli4nik.info