Гарадзенскага журналіста Андрэя Мялешку зноўку будуць судзіць
Гэта ўжо трэцяя адміністрацыйная справа ў дачыненні журналіста за апошні год.
Пра гэта прэс-службе "Беларускай асацыяцыі журналістаў" паведаміў калега Андрэя Мялешкі Анджэй Пачобут.
Па яго словах, Мялешку сёння тэлефанавалі з міліцыі і сказалі, што ў дачыненні да яго заведзена новая адміністрацыйная справа па тым жа арт. 22.9 ч. 2 КаАП (“незаконы выраб і распаўсюд
прадукцыі СМІ”). Яго хацелі выклікаць у пастарунак, каб узяць тлумачэнні з нагоды інтэрв'ю з прафесарам гродзенскага ўніверсітэта Валерам Чарапіцам, але журналіст запатрабаваў
афіцыйнай позвы.
Каля 16.30 прэс-служба ГА “БАЖ” патэлефанавала Андрэю Мялешку, але ён сказаў, што не можа размаўляць, бо ў яго кватэры знаходзіцца міліцыя. Відавочна, яму
прынеслі позву на дом. На дадзены момант міліцыя працягвае знаходзіцца ў кватэры.
Андрэя Мялешку сёлета ўжо двойчы штрафавалі за парушэнне арт. 22.9. ч.2 КаАП: першы раз — у чэрвені на 4 500 000 рублёў (30 базавых), другі — у кастрычніку на
5 250 000 рублёў (35 базавых). Нагодай былі артыкулы на сайце “Беларускага Радыё Рацыя” пра акцыю гродзенскіх лекараў “За здаровае сэрца” і пра стварэнне ў
вобласці экалагічнага заказніка.