Гарадзенскі ксёндз забараніў праводзіць моўныя курсы ў касцёле з-за празмернай "шуміхі ў Інтэрнэце"

Таксама яго засмуціла, што заняткі будуць праводзіцца супольна з мінскімі курсамі "Моваведа".



movaveda.jpg

Ксёндз-пробашч касьцёла на Дзевятоўцы ў Гродна адмовіў у правядзенні бясплатных курсаў беларускай мовы «Моваведа» ў памяшканні касцёла. Хоць яшчэ некалькі дзён таму арганізатарка курсаў Таццяна Сушко мела з ім канкрэтную дамову.
Ксёндз-пробашч Дзмітрый ня стаў тлумачыць прычыну адмовы "Радыё Свабодзе", а толькі сказаў, што ўсё паведаміў арганізатарцы. Таццяна Сушко, у сваю чаргу, вельмі расхваляваная тым, што адбылося:
"Ксёндз сказаў мне, што не чакаў, што я так шумна буду рабіць рэкламу, што будзе шмат людзей і яшчэ прыедзе выкладчык з Мінску, і што прыцягнулі да гэтага арганізацыю "Моваведа“ — маўляў, я думаў, што вы гэта будзеце праводзіць адна. Карацей, ён сказаў, што не згаджаецца на правядзенне курсаў..."
Дарэчы, ніякай вялікай рэкламы ў інтэрнэце, як кажа спадарыня Сушко, насамрэч не было. Праўда, пад малой інфармацыяй пра курсы пачалі з'яўляцца абразлівыя камэнтары кшталту: беларуская мова ў касцёле — гэта польская інтрыга.
У сераду ўвечары кіраўнік курсаў "Моваведа" Аляксей Шэін напісаў у сваім Фэйсбуку, што новае памяшканне для курсаў ужо знойдзенае — першыя заняткі адбудуцца сёння, у чацвер, 13 лістапада, а 19-й гадзіне па адрасе: вул. Будзёнага, 48 а, пакой 63. Дарэчы, у гэтым жа памяшканні па панядзелках праходзяць заняткі іншых моўных курсаў "Мовананова".