У Гродне адрадзілі традыцыю свецкіх баляў (фота, відэа)

15 лістапада каля 50 пар адкрылі першы ў Гродне свецкі баль XIX стагоддзя “Вальсавы праменад”.



bal_1.jpg

Звычайныя гараджане апрануліся ў сапраўдны арыстакратычны дрэс-код: дамы — ў вечаровыя сукенкі з веерамі і пер'ямі, а кавалеры — у сапраўдныя смокінгі.

Адкрыўся баль у гродзенскім драмтэатры з тоста аднаго з першых асоб горада — Намесніка старшыні Гродзенскага гарвыканкаму Барыса Фёдарава. Пасля чаго распарадчыкі запрасілі гасцей за першага танцу — паланэзу. Для тых, хто не ўмеў таньчыць, профі паказвалі асноўныя рухі.

Акрамя танцаў на свяце расказалі пра бальны этыкет і традыцыі таго часу, а госці згулялі ў традыцыйныя свецкія гульні — фанты і шарады.

Суправаджала свецкае мерапрыемства жывая музыка ў выкананні мінскага калектыву музычна-гістарычнага праекту Doux Souvenir. А атмасферу балю гродзенцам дапамагала стварыць сталічная школа старадаўніх танцаў “Залаты двор”.

bal_2.jpg

bal_3.jpg

bal_4.jpg

bal_5.jpg

bal_6.jpg

bal_7.jpg



 

euroradio.by