Генадзя Фядыніча перавялі ў СІЗА на Валадарскага
Лідара незалежных прафсаюзаў Генадзя Фядыніча перавялі ў СІЗА на Валадарскага.

У Генадзя праблемы са здароўем — з-за стрэсу ўзровень цукру ў крыві амаль не збіваецца інсулінам, паведамляюць праваабаронцы.
Лідар Беларускага прафсаюза радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) быў затрыманы 19 красавіка падчас масавага «хапуна» ў прадстаўнікоў незалежных прафсаюзах.
Да гэтага часу невядомы артыкул, які інкрымінаваны Генадзю Фядынічу.
