Актывістку незалежнага прафсаюза Зінаіду Міхнюк будуць судзіць 18 траўня

Палітзняволеную актывістку незалежнага прафсаюзу РЭП Зінаіду Міхнюк пачнуць судзіць 18 траўня.

zinaida_mihnjuk_1.jpg

Справу Зінаіды Міхнюк будзе разглядаць суддзя Ленінскага раёна Брэста Андрэй Грушко ўжо 18 траўня ў 10:30, паведамляюць праваабаронцы.

Зінаіду Міхнюк абвінавачваюць на падставе матэрыялаў праслухоўвання, якое стаяла ў яе як актывісткі прафсаюза РЭП.  

Актывістку незалежнага прафсаюза РЭП затрымалі 25 скавіка ў Брэсце. Сілавікі на Дзень Волі праз акно ўламіліся ў яе дом, правялі ператрус у хаце ды на офісе арганізацыі, а потым затрымалі Зінаіду Міхнюк. 60-гадовую жанчыну абвінавачваюць паводле артыкулу за абразу Лукашэнкі (арт. 368 КК). Гэты артыкул цяпер масава выкарыстоўваецца для палітычных рэпрэсій.

Суд Ленінскага раёну Брэста прызнаў матэрыялы з каментаром актывісткі на «Радыё Рацыя», «Praca.by.infо» і «Хартия-97» «экстрэмісцкімі матэрыяламі». А КДБ пазней прызнаў «экстрэмісцкім фармаваннем» Беларускі незалежны прафсаюз РЭП.


Зінаіду Міхнюк можна падтрымаць лістамі, праштоўкамі ці тэлеграмамі: СІЗА-7, 224030, г. Брэст, вул. Савецкіх памежнікаў, 37, Зінаіда Феадосіеўна Міхнюк