Фота Дзмітрыя Дзмітрыева
"У нашай дзяржаве многае робіцца для таго каб мінімізаваць праблемы бізнесу, ствараць нармальныя ўмовы вядзення бізнесу, устараняць залішняе адміністраванне. Але з іншага боку мы сутыкаемся з новымі выклікамі... любы ўдзел у антыграмадскай дзейнасці прадстаўнікамі бізнесу, фінансаванне такой дзейнасці, а таксама замах на грамадскую і дзяржаўную бяспеку будзе спыняцца самым жорсткім чынам з ужываннем строгіх мер адказнасці", — прыводзіць словы Хмарука прэс-служба Генпракуратуры, піша
reform.by.
Раней у падобным ключы неаднаразова выказваўся Аляксандр Лукашэнка. Ён папярэджваў бізнесменаў ад паходу ў палітыку. "Калі ты дзесьці там замазаўся, і ідзеш у палітыку, яшчэ і рвешся да ўлады, цябе высвяцяць, распрануць да майткоў і пакажуць, хто ты ёсць", — казаў ён.
Сяргей Хмарук таксама выказаў зацікаўленасць у тым, каб бізнес служыў дзяржаве.
"Мы зацікаўлены, каб праблем, звязаных з здзяйсненнем супрацьпраўных дзеянняў у бізнес-асяроддзі, было менш. Мы зацікаўлены ў тым, каб бізнес працаваў спакойна, плаціў падаткі і служыў нашай дзяржаве", — сказаў ён.