Генпракуратура пацвердзіла, што вытворчасць па крымінальнай справе PandaDoc спынена

Вытворчасць па крымінальнай справе PandaDoc на падставе ч. 2 арт. 30 КПК i ст.88-1 КК спынена, паведамляе Генпракуратура. Аб спыненні справы стала вядома ад кіраўніцтва кампаніі яшчэ на мінулым тыдні.
Фота з сайта Генеральнай пракуратуры

Фота з сайта Генеральнай пракуратуры

Дырэктару ТАА «Пандадок» Дзмітрыю Рабцэвічу і дырэктару па прадукце Віктару Куўшынаву інкрымінавалася махлярства ў асабліва буйным памеры.

Як адзначаецца ў паведамленні пракуратуры, падчас папярэдняга следства абвінавачаныя прызналі сваю віну ў поўным аб'ёме і далі паказанні пра абставіны злачынства. Пакрылі прычыненую шкоду і заплацілі крымінальна-прававую кампенсацыю ў памеры звыш 77 тысяч рублёў.

Чацвярых супрацоўнікаў PandaDoc — галоўнага бухгалтара Юлію Шардыка, дырэктара Дзмітрыя Рабцэвіча, дырэктара па прадукце Віктара Куўшынава і HR Уладзіслава Міхалапа — затрымалі ў верасні мінулага года. Рабцэвіча вызвалілі з-пад варты пад падпіску на наступны дзень пасля сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з палітвязнямі ў СІЗА КДБ. Шардыка і Міхалап былі вызваленыя 13 кастрычніка, Куўшынаў выйшаў з СІЗА на свабоду 20 жніўня.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,
Больш цікавага на «Новым Часе»: