Герасіменя выставіла на NFT аўкцыён калекцыю алімпійскіх медалёў

Беларуская плыўчыха, а цяпер кіраўніца Фонду спартыўнай салідарнасці Аляксандра Герасіменя выставіла на NFT аўкцыён унікальную калекцыю сваіх алімпійскіх медалёў.

20190823214802.jpg


Як паведаміла Герасіменя, рашэнне аб выпуску і продажы NFT токенаў выклікана неабходнасцю пакрыць юрыдычныя выдаткі і пошліны, звязаныя з расследаваннем фактаў рэпрэсій і карупцыі ў Беларускай федэрацыі футбола (АБФФ), а таксама дамагчыся разгляду заяў аб дыскрымінацыі і парушэннях правоў чалавека ў футболе ў Спартыўным арбітражным судзе ў Лазане (CAS), перадае АФН.

«Агульны кошт усіх юрыдычных выдаткаў і пошлін па справе супраць УЕФА і АБФФ склаў больш за 80.000 долараў ЗША», — кажа спартсменка.

На аўкцыён выстаўлены наступныя NFT медалі: бронзавы медаль Алімпійскіх гульняў 2016 у Рыа-дэ-Жанейра са стартавым коштам 6,2 ETH (25.000 долараў ЗША), сярэбраны медаль Алімпійскіх гульняў 2012 у Лондане — 7,5 ETH (30.000 долараў ЗША), сярэбраны медаль Алімпійскіх гульняў 2012 у Лондане — 8,7 ETH (35.000 долараў ЗША).

«Усе сродкі ад NFT аўкцыёну будуць накіраваныя на пакрыццё расходаў па абароне правоў чалавека ў беларускім спорце і прымусе UEFA выконваць палажэнні ўласнага статута», — заявіла Аляксандра Герасіменя.