Гэта знак? Мінулай ноччу з флагштоку ўпаў галоўны афіцыйны сцяг

Мінулай ноччу з флагштоку на мінскай плошчы Дзяржаўнага сцяга ўпаў галоўны афіцыйны сцяг. Здарэнне зафіксавалі кіроўцы машын, якія ехалі па праспекце Пераможцаў.

ploschad_gosudarstvennogo_flaga_v_minske_6.jpg


Сведкі кажуць, што сцяг зваліўся сам, ніхто яго не чапаў. А 10-й гадзіне раніцы сцяг вярнулі на месца, перадае Радыё Свабода.

Афіцыйны чырвона-зялёны сцяг на гэтай плошчы мае памеры 7 на 14 метраў, ён вісіць на 70-метровай стэле каля Палацу Незалежнасці і лічыцца галоўным сцягам у дзяржаве. Плошча Дзяржаўнага сцяга пабудаваная па ініцыятыве Лукашэнкі.