Гідраметэаралагічная служба скарочана на 370 чалавек
Гідраметэаралагічная служба Беларусі з 1 студзеня 2014 года скарочана больш чым на 370 супрацоўнікаў.
Пра гэта на прэс-канферэнцыі 9 студзеня паведаміў начальнік упраўлення гідраметэаралагічнай дзейнасці Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Ігар Рагозін.
Скарачэнне персаналу адбылося ў адпаведнасці з указам прэзідэнта № 168 ад 12 красавіка 2013 года «Аб некоторых мерах па аптымізацыі сістэмы дзяржаўных органаў і іншых дзяржаўных
арганізацый, а таксама колькасці іх работнікаў» і рашэннем урада, зазначыў Рагозін.
Паводле яго слоў, скарачэнні закранулі адміністрацыйна-кіраўніцкі персанал і саму сетку метэастанцый і гідралагічных пастоў. Апрача таго, скарочана пэўная колькасць відаў работ, якія выконваюцца
службай.
У выніку змяненняў колькасць супрацоўнікаў Рэспубліканскага цэнтра радыяцыйнага кантролю і маніторынгу навакольнага асяроддзя скарочана на 40 чалавек, а Рэспубліканскі авіяметэацэнтр увайшоў у
склад Рэспубліканскага гідраметэацэнтра на правах службы, паведаміў Рагозін.
Ён падкрэсліў, што скарачэнне гідраметэаралагічнай службы — «даволі сур'ёзнае і цяжкае пытанне», паколькі Беларусь узяла на сябе шэраг абавязацельстваў у межах
Сусветнай метэаралагічнай арганізацыі і іншых міжнародных структур.
БелаПАН