Геном АЧС знойдзены ў прадукцыі яшчэ аднаго беларускага мясакамбіната
Геном афрыканскай чумы свіней (АЧС) выяўлены ў прадукцыі яшчэ аднаго мясакамбіната Беларусі — Магілёўскага, гаворыцца ў матэрыялах па выніках даследавання пробаў.

Геном выяўлены ў палове прадстаўленых на аналіз пробаў прадукцыі, паведамляе «Інтэрфакс».
Першы выпадак быў зафіксаваны ў пачатку кастрычніка. Геном АЧС быў выяўлены ў прадукцыі Аршанскага мясакансервавага камбіната. Пасля гэтага Рассельгаснагляд увёў ўзмоцнены маніторынг свініны і прадукцыі свінагадоўлі, якія паступаюць з Беларусі.
Асаблівую трывогу новы выпадак выклікае ў сувязі з тым, што АЧС, па дадзеных беларускага боку, не рэгістравалася ў Магілёўскай вобласці.
У Рассельгаснаглядзе гэтую інфармацыю пакуль не камэнтуюць, заяўляючы, што «кансультацыі з Беларуссю праходзяць ў пастаянным рэжыме».