Гламурны мінскі клюб «BlackHall Bar» робіць вечарынку «Беларусам быць модна»
Ужо другі папулярны начны клуб Мінска рыхтуе беларускую вечарынку з нацыянальным каларытам.
На афіцыйнай старонцы клуба ў фэйсбуку з'явілася
паведамленне наступнага зместу:
«28 лістапада Blackhall bar з гонарам прадстаўляе тэматычную вечарынку «Беларусам быць модна». Мы любім нашу Радзіму, ганарымся культурай і мінулым, і сапраўды лічам,
што беларусам быць добра, беларусам быць модна! Запрашаем мінчан і гасцей сталіцы адчуць беларускую гасціннасць разам з намі. Мы падрыхтавалі вялікае шоу, якое не пакіне Вас абыякавымі. 28 лістапада.
Беларусам быць модна!»
На пачатку тыдня іншы беларускі начны клуб Dozari правёў сэрыю вечарынак «Русским быть модно» і «Russian night». Гэта было моцна раскрытыкавана
карыстальнікамі інтэрнэту. Пасля гэтага скандалу клуб анансаваў вялікую вечарынку з нацыянальным каларытам пад назвай «Welcome to Belarus».
svaboda.org