Хлопец зладзіў акцыю на Дзень закаханых для самотных дзяўчын
Магчыма, такім чынам хлопец намагаўся знайсці сваю «палову».
У Мінску ў Дана Молл заўважылі хлопца з плакатам. На плакаце было напісана «Калі ў цябе няма хлопца на 14 лютага, абдымі мяне».
Дзень Святога Валянціна, Дзень закаханых — неафіцыйнае свята, якое адзначаецца 14 лютага.
У некаторых каталіцкіх дыяцэзіях у гэты дзень адзначаюць памяць Святога Валянціна. Свята, аднак, мае свецкі характар. У гэты дзень дораць каханым і дарагім людзям кветкі, паштоўкі ў форме сардэчка, часта з паэтычнымі, любоўнымі тэкстамі — валянцінкі.