Зачыніўся яшчэ адзін вядомы мінскі бар
Пра гэта паведамілі ў сацсетках установы.

Мінскі бар SVOBODY.4, які знаходзіўся ў цэнтры сталіцы, зачыніўся.
Такая інфармацыя з'явілася на інстаграм-старонцы бара.

Гэта можа быць звязана з загадам Лукашэнкі, што прагучаў на УНС, аб закрыцці нелаяльных яму ўстаноў. Адразу пасля першага дня УНС шэраг устаноў сутыкнуўся з праверкамі і рэпрэсіямі, напрыклад, сетка Green.