Гомель: Сабаку, з-за якога сям'і пагражаў статус сацыяльна небяспечнай, зрабілі аперацыю. Ён дома

Гісторыя канфлікту адміністрацыі школы і шматдзетнай сям'і Антаніны з Гомеля стала рэзананснай і шмат каго не пакінула абыякавым. Сям'ю хацелі на ўлік як сацыяльна небяспечную толькі з-за размаляваных шпалер і хворага сабакі, за якім даглядалі дзеці.

sobaka_sop__007.jpg


Пасля выхаду артыкулаў Антаніне, гераіні матэрыялаў, пасыпаўся шквал паведамленняў і званкі ад гамяльчан, якія хацелі дапамагчы сям'і ў цяжкай сітуацыі. Незнаёмыя людзі прапаноўвалі дапамогу, прывозілі цацкі, проста падтрымліваў маральна. Літаральна за паўмесяца ў кватэры ўжо пераклеілі амаль усе шпалеры, якія не давалі спакою адміністрацыі школы.


І самае важнае, што адбылося за гэты час — сабака Крысці прааперыравана і ўжо дома пасля выдалення ракавых пухлін і часткова хваста.

506_dog.jpg


У сям'і Антаніны дзве сабакі — нямецкая аўчарка Крысці і дварняк Нюра, якую маленькі сын прынёс з вуліцы зімовым вечарам. Для сям'і гэта не проста сабакі. Больш за 8 гадоў гэта сваякі, якіх усе любяць.

sobaka_sop__012.jpg


Крысці захварэла мінулай зімой. Літаральна за некалькі месяцаў утварылася пухліна. На той момант лекар прапаноўваў два варыянты — усыпіць сабаку або зрабіць аперацыю. Але гарантаваць, што Крысці перажыве наркоз, ён не мог. Ды і сума за аперацыю для сям'і была непад'ёмная. Было вырашана медыкаментозна падтрымліваць сабаку, наколькі гэта будзе магчымым.
Пасля публікацый з Антанінай звязаліся дзве гамяльчанкі — Жанна і Ірына. Яны прадставіліся не як валанцёры, якія дапамагаюць жывёлам, а проста людзі, якія не змаглі прайсці міма чужой бяды. Жанчыны арганізавалі збор, каб аплаціць аперацыю і іншыя ветэрынарныя выдаткі.

sobaka_sop__004.jpg


Літаральна за два тыдні былі здадзены ўсе неабходныя аналізы, знойдзены хірург, які ўзяўся за складаную аперацыю па выдаленні ракавых пухлін. Таксама давялося выдаліць частку хваста. На паўнавартаснае жыццё сабакі гэта ніяк не паўплывае. Зараз Крысці ўжо знаходзіцца дома. Лекар сказаў, што аперацыя прайшла добра. Для Антаніны дапамога ад зусім чужых людзей сталася шокам. Калі яна распавядае, як людзі падтрымлівалі яе сям'ю, у яе маментальна пачынаюць бліскацець вочы. Можна з упэўненасцю сказаць, што ў Гомелі жыве сапраўды добрыя людзі. Бо толькі дзякуючы іх дапамогі менш чым за месяц былі прыбраны ўсе прычыны незадаволенасці адміністрацыі школы.

sobaka_sop__002.jpg


Цяпер не толькі ў сабакі ёсць шанец на паўнавартаснае жыццё, але і дзеці могуць не баяцца, што хтосьці забярэ іх любімага сябра.

Паводле gomel.today