Гомель у гады казацкага ліхалецця сярэдзіны XVII стагоддзя (відэа)

Вайна заўжды трагедыя, а калі баявыя дзеянні адбываюцца сярод жыхароў адной дзяржавы, яе маштабы вырастаюць ў шмат разоў. Гісторыя Беларусі, асабліва сярэдзіны XVII стагоддзя, у гэтым плане з'яўляецца найбольш яскравым і маляўнічым прыкладам.

homel_suffering_from_cossacks_and_russians_in_the_xvii.jpg


З-за назапашаных сацыяльных, эканамічных, этнічных, канфесійных і палітычных супярэчнасцяў сярод жыхароў Вялікага княства Літоўскага разгарэлася сур'ёзная барацьба. Яе вынікам стала кровапралітная вайна, якая пачалася ў 1648 г. з паўстання Багдана Хмельницого, а скончылася толькі ў 1667 годзе заключэннем Андрусаўскага міру паміж Рэччу Паспалітай і Рускім царствам.

Як складаўся ў гэтых войнах лёс Гомеля — памежнага горада ВКЛ? Якія аблогі і трагічныя падзеі давялося перажыць яго жыхарам? Да чаго прывяла падтрымка гараджанамі казакоў і чаму ў выніку горад застаўся ў складзе Рэчы Паспалітай?

На гэтыя ды іншыя пытаньні адказвае адказвае гісторык Станіслаў Чаропка.



Адукацыйна-асветніцкі праект KRAJAVID мае на мэце стварэнне відэа па гісторыі, культуры і адметнасцях нашага краю.

З астатнімі відэа, што выйшлі ў межах праекта, можна азнаёміцца ТУТ.
Паводле прэс-рэліза адукацыйна-асветніцкага праекта KRAJAVID