У Гомелі кандыдат у дэпутаты абразіў «нявызначанае кола службовых асобаў»

14 лютага суддзя Гомельскага абласнога суда Аляксандр Хоміч пакінуў без задавальнення скаргу кандыдата ў дэпутаты Гомельскага абласнога Савета па Мазураўскай выбарчай акрузе №20 у Гомелі Кастуся Жукоўскага аб адмене пісьмовага папярэджання выбаркама, абвешчанага за «крытычныя выказванні ў адрас дзеючай улады і работнікаў суда».

Фота: Белсат

Фота: Белсат

«Жукоўскім К.І. у адрас нявызначанага кола службовых асобаў Рэспублікі Беларусь, якія прадстаўляюць выканаўчую і судовую ўладу дапускаліся выказванні, якія прыніжаюць іх гонар і годнасць, а таксама публічна выкладаліся заведама ілжывыя, якія ганьбяць іх, выдумкі», — пастанавіў суддзя А. Хоміч.

5cf827f55c6ecbb14a1bbdf97719d289439674eda55a3aca9epimgpsh_fullsize_distr.jpg

Сам кандыдат лічыць, што нават калі ён падчас перадвыбарчага пікету крытычна выказваўся ў адрас дзеючай улады і работнікаў суда, суд абавязаны быў ўсталяваць, але не ўсталяваў, чаму яго, няхай нават і негатыўная крытыка ў ходзе перадвыбарнай кампаніі можа з'яўляцца абразай.
Доўгатэрміновы назіральнік пры Гомельскай гарадской выбарчай камісіі ад кампаніі «праваабаронцы за свабодныя выбары» Леанід Судаленка, які прысутнічаў у судзе, кажа, што абраза з'яўляецца суб'ектыўным меркаваннем да таго часу, пакуль не пройдзе судовую праверку.
«На жаль суд не ўстанавіў, які выраз кандыдата абразіў канкрэтнага чыноўніка. Суд матываваў свае высновы «нявызначаным колам службовых асоб, хоць абавязаны быў ўсталяваць канкрэтную абражаную службовую асобу», — падкрэсліў незалежны назіральнік.
Згодна выбарчага заканадаўства суд разглядае скаргу ў трохдзённы тэрмін, яго рашэнне з'яўляецца канчатковым.
Кандыдат Жукоўскі заяўляе аб перашкодзе яму з боку выбарчых камісій свабодна весці выбарчую кампанію і кажа, што звернецца з індывідуальнай скаргай у Камітэт ААН па правах чалавека.
Паводле gomelspring.org