
Сустрэча школьнікаў са зняволенымі жаночай калоніі. Фота: Молодёжь Железнодорожного района.БРСМ / VK
У імпрэзе «Адкрыты дыялог» удзельнічалі непаўналетнія, якія адбываюць пакаранне за наркотыкі, напісана на старонцы аддзела БРСМ Чыгуначнага раёна:
«Асуджаныя расказалі, як яны апынуліся ў месцах пазбаўлення волі, і заклікалі моладзь не рабіць злачынстваў, звязаных з наркотыкамі».
У самой школе кажуць, што гэтая экскурсія патрэбна была для «прафілактыкі наркаманіі».