Гомельскі рэстаратар абвінавачаны ў арганізацыі беспарадкаў, гомельцы заклікаюць да салідарнасці

Пра гэта піша ў фэйсбуку заснавальнік гомельскага выдання "Сильные новости" Пётар Кузняцоў.

307_lemeshev.jpg

У Гомелі па артыкуле 342 ч.1, які на сённяшні дзень з'яўляецца максімальна палітычным, па якім сядзіць, напрыклад, палова каманды "Краіны для жыцця", затрыманы і ўтрымліваецца пад вартай вядомы рэстаратар Ілля Лемешаў.
Ілля кіруе групай устаноў, у якую ўваходзяць такія культавыя для горада месца, як "Праванс", "Кватэрнік", "Усё як ён любіць". Чалавек робіць вельмі шмат для Гомеля.
«За што яго затрымалі? Ніхто не ведае падрабязнасцяў, нават жонка і кампаньёны. Я ведаю вельмі мала. Напрыклад, я ведаю, што напярэдадні 7 жніўня, калі па ўсёй краіне, у тым ліку і ў Гомелі павінны былі адбыцца канцэрты за Лукашэнку, гомельскіх рэстаратараў збіраў гарвыканкам і кожнаму даваў указанні, што зрабіць для "дапамогі" ў арганізацыі. Лемешаву загадалі падагнаць на канцэрт фудтракі (такія дэкараваныя аўто, з якіх прадаюць фастфуд). Ён адмовіўся, і ўжо тады яму прыгразілі "наступствамі" і што ім "зоймуцца". Гэтак жа я ведаю, што гомельскімі установам у цэнтры загадалі у дзень выбараў зачыніцца ў 19.00, і гэта прадпісанне рэстараны Лемешава гэтак жа не выконвалі», — напісаў Кузняцоў.


Кузняцоў заклікае да салідарнасці:
«Прашу максімальна звярнуць на гэты выпадак ўвагу, прашу репост і салідарнасці. У апошнія гады бізнес вельмі часта і шмат салідарызаваўся з грамадзянскай супольнасцю. У той жа час прадпрымальнікі сярэдняга і нават буйнога ўзроўню застаюцца адной з самых уразлівых для рэпрэсій праслоек. Давайце абараняць свой бізнэс!»