Гомельскі журналіст так і не выйшаў на волю пасля 15 сутак за кратамі
Журналіст "Моцных навін" Дзяніс Якштас павінен быў выйсці ўчора. Яго рыхтваліся сустракаць сябры і калегі. Але ім паведамілі, што супарць Дзяніса распачаты новы адміністрацыйны працэс.
У ІЧУ Дзяніс Якштас прабудзе да суда.
Нагадаем, Дзяніса затрымалі 3 кастрычніка. У той дзень ён збіраўся ехаць за грыбамі, але так і не даехаў. На прыпынку "Кінатэатр Кастрычнік" яго затрымалі супрацоўнікі АМАПу і адвезлі ў РАУС Савецкага раёна. Там ён даведаўся, што яго абвінавачваюць па артыкуле 23.34 за ўдзел у мірнай акцыі, якая прайшла 27 верасня, на якой ён працаваў у якасці журналіста.
У той жа дзень супрацоўнікі АМАПу, якія прыехалі да яго дадому, дзе знаходзілася яго жонка Ганна Якштас, галоўны рэдактар «Моцных Навін», і адзін з дзяцей. Супрацоўнікі канфіскавалі ўсю тэхніку і затрымалі Ганну, паведаміўшы, што ў дачыненні да яе вядзецца адміністрацыйны працэс паводле артыкула 23.34 за ўдзел у акцыі.
5 кастрычніка адбыўся ператрус у рэдакцыі «Моцных Навін». У гэты ж дзень Дзяніса асудзілі на 15 сутак. 6 кастрычніка на 20 базавых аштрафавалі і Ганну Якштас. Праз некалькі дзён, 9 кастрычніка, Ганну зноў затрымалі, на гэты раз за ўдзел у акцыі 23 верасня. Да суду яна прабыла ў ІЧУ, пасля чаго атрымала чарговы штраф у 20 базавых.