Гомель. Жыхарам нагадалі пра другую гадавіну Плошчы

  Актывісты ініцыятывы «Голы кароль» распаўсюдзілі ў Гомелі ўлёткі, у якіх нагадалі пра сумную для беларускай гісторыі дату — 19 снежня 2010 года.



gomel_uletki_ploshca.jpg

Ва ўлётках было напісана, у прыватнасці, пра тое, што пасля «крывавай нядзелі» сітуацыя ў Беларусі толькі пагаршаецца: нацыя співаецца і вымірае, падае жыццёвы ўзровень, а чыноўнікі загразлі ў карупцыі і беззаконні.

Таксама аўтары ўлётак нагадваюць пра нядаўнія падзеі: увядзенне «прыгоннага права» па Дэкрэту прэзідэнта № 9 і пра маўчанне дзяржаўных суб’ектаў, якія могуць заявіць пра неадпаведнасць нормам Канстытуцыі апошніх рашэнняў і заяваў прэзідэнта.

Паводле сайта spring96.org