Графіціста Алега Ларычава схапілі з фарбай і трафарэтам. Ідзе суд (дапоўнена)

Графіціста Алега Ларычава схапілі з фарбай і трафарэтам. Здарылася гэта яшчэ ў суботу. З таго часу ён за кратамі.

dsc_5456erb.jpg

Алега Ларычава схапілі з фарбай і трафарэтам, інфармуе Радыё Свабода. Разам з куратарам стрыт-арт-праекта Signal была затрымана яго сяброўка Ганна Новік. Здарылася гэта яшчэ ў суботу. Ад таго часу яны былі за кратамі.
Разам з затрыманым стрыт-мастаком Алегам Ларычавым судзяць яго дзяўчыну Ганну Новік. Яе вінавацяць, быццам яна лаялася матам на вуліцы Магілёўскай. Ганна — аспірантка Акадэмii навук. Як паведамляла Еўрарадыё, суд ідзе ў Кастрычніцкім судзе Мінска.
На судзе дзяўчына распавяла, што яны з Ларычавым вярталіся дадому, калі да іх падышлi мужчыны без апазнавальных знакаў і не прадставiлiся.
"Да нас звярнуліся ў грубай форме i пацягнулi ў машыну", — распавёў на судзе Алег Ларычаў, які выступае на гэтым працэсе сведкам.
Міліцыянт-сведка заявіў, што яны звярнулі ўвагу на пару, якая вяла сябе падазрона: "Нiбыта, нешта малявалi на сценцы. У iх было шэсць балончыкаў з фарбай i трафарэт".
Па словах міліцыянта, маладыя людзі пачалі лаяцца,  калі да іх падыйшлі міліцыянты.
У гутарцы з карэспандэнтам Еўрарадыё Алег Ларычаў распавёў, што за ім сачылі. Пасля затрымання тэлефон стрыт-мастака забралі на экспертызу.
"Трафарэт я паспрабаваў зрабіць упершыню ў жыцці. Ён не атрымаўся, быў прысвечаны справе "Белага легіёна", — паведаміў Ларычаў у перапынку судовага працэсу. 
euroradio.fm