Графіціста Ларычава асудзілі за «дробнае хуліганства»

Зранку 6 чэрвеня ў Кастрычніцкім судзе Мінску абвясцілі прысуд куратару стрыт-арт-праекту Signal Алегу Ларычаву: штраф у 30 базавых велічыняў (690 рублёў) за «дробнае хуліганства».

eefa72dd_1038_4467_bf9c_75f508b6e1dd_cx0_cy3_cw0_w1023_r1_s.jpg

Днём раней сяброўцы Ларычава Ганне Новік, затрыманай разам з ім 3 чэрвеня, прысудзілі штраф у 230 рублёў.

 Ларычава і Новік затрымалі «людзі ў цывільным» пасля таго, як яны пачалі наносіць на сцяну малюнак у падтрымку арыштаваных у «справе патрыётаў» і адышлі ад сцяны з малюнкам. За Ларычавым, як кажа ён БелаПАН, наўмысна сачылі. На судзе 5 красавіка сведкі-міліцыянты блыталіся ў тым, за што затрымалі Ларычава: ці тое за «нецэнзурную лаянку», ці то за тое, што ён нешта фарбаваў.

Паводле Ларычава, у РУУС спачатку не ведалі, што рабіць з затрыманымі; думалі, што злавілі тых, хто робіць надпісы на графіці «Масква — Мінск». Адзін з супрацоўнікаў РУУС пытаўся, што такога натварылі затрыманыя, што за імі трэба сачыць. Паводле Ларычава, высветлілася, што на яго нібыта пакрыўдзіліся за аплікацыі з Шуневічам, Балабам і Мясніковічам. Але даказаць, што іх рабіў ён, не могуць, бо Ларычаў мае алібі, а калі з’явілася першая работа, дык наогул сядзеў на Акрэсціна. Аднак яму «настойліва рэкамендавалі» прызнаць віну, забралі на экспертызу тэлефон.

8cddb1cd_2e71_42cb_a76b_f0781b80b76b_w650_r1_s.jpg

 ***

 Алег Ларычаў раней адсядзеў 5 сутак за нібыта «маханне рукамі і нецэнзурную лаянку», да таго Ларычава аштрафавалі на 1150 рублёў за дамалёўку калючага дроту на мурале «Масква-Менск». Ларычаў кажа, што адчуў на Акрэсціна «асаблівае стаўленне», звязвае гэта з тым, што старонка ягонага праекту Signal паведамляла ў сацсетках пра палітычныя графіці і аплікацыі ў Мінску (хто іх рабіў, невядома). На пачатку красавіка Ларычаў быў збіты двума невядомымі, нападнікаў дагэтуль не знайшлі.

 www.svaboda.org