Грамадзяніну Расіі забаранілі ўезд у краіну на 10 гадоў (дакумент)

Затрыманага падчас «Чарнобыльскага шляху» 26 красавіка ў Менску грамадзяніна Расіі Уладзіміра Новікава дэпартавалі з Беларусі і забаранілі ўезд у краіну на 10 гадоў.



granica_bel25.jpg

11 траўня актывіст  выйшаў на свабоду пасля 15 сутак адміністрацыйнага арышту за ўдзел у акцыі «Чарнобыльскі шлях» 26 красавіка. Новікава сустракаў ягоны дзядуля, які жыве ў Менску, і грамадскія актывісты. Аднак Уладзіміра гвалтам пасадзілі ў аўтамабіль, ён  паспеў толькі крыкнуць, што яго вязуць на вакзал.

Рзгляд касацыйнай скаргі на  арышт адбудзецца ў адсутнасць Уладзіміра Новікава.

departacija_novikau.jpg

spring96.org