Гродна. Ідэолагі знайшлі тавары, што «парушаюць палітычныя правы грамадзян»

Аддзел ідэалогіі прыйшоў у гродзенскую краму «Адметнасць», паведамляе тэлеграм-канал «Белсата».

photo_2021_06_03_11_59_12.jpg

У ідэолагаў зноў узніклі прэтэнзіі да белых і чырвоных колераў і да тавараў, якія нібыта «парушаюць палітычныя правы грамадзян». 

Што гэта за тавары, прадстаўнік аддзела ідэалогіі пакуль не называе. Але падазраюць, што не спадабаўся магніцік з «Пагоняй». Менавіта яго раней прадстаўнік аддзела ідэалогіі набыў у краме «Адметнасць».

photo_2021_06_03_12_14_09.jpg