У Гродне АМАП прыйшоў у краму «Адметнасць», затрымалі яе гаспадыню Вольгу Верамеенка
3 чэрвеня ў Гродне каля 17-й гадзіны АМАП прыйшоў у краму «Адметнасць» на вуліцы Кірава, 3, якая гандлюе таварамі з беларускай сімволікай. Затрыманая гаспадыня крамы Вольга Верамеенка. Быў складзены адміністрацыйны пратакол за «пікетаванне». Сілавікі забралі тавары з бел-чырвона-белымі колерамі — некалькі скрынь, паведамляе «Еўрарадыё».
Таксама
міліцыянеры зрэзалі вялікі банэр крамы з выявай Кастуся Каліноўскага.
Супрацоўнікі
Hrodna.life, якія займаюць суседняе памяшканне з крамай, на волі. Іх закрывалі ў рэдакцыі на час ператрусу,
таму з імі пэўны час не было сувязі.