Хронікі ціхага супраціву: чэрвень. Хто хоча іншага жыцця — той будзе змагацца!
Хвалі рэпрэсіяў, абсурдных прысудаў, катаванняў накрылі краіну. Кожны дзень мы рызыкуем загінуць у моры бязмежжа, жахлівых навінаў, гвалту. Калі б хто яшчэ год таму сказаў, што такое магчыма — не паверылі б…
Год таму была адчынена скрыня Пандоры. Год таму мы сталі на новы шлях. Цяпер можа здавацца, што шмат чаго рабілі не так, трэба было па-іншаму. Аналітыкі ды палітолагі з інфлюэнсэрамі разбіраюць па костках нашыя крокі, крытыкуюць, распавядаюць, як трэба было. Але тады б колькі б хамелеонаў ад сумлення засталося б няабазнанымі.
Таму, нягледзячы ні на што, мэтанакіравана рушым да перамогі. Мы — Народ! Ніхто не ведае будучыні, але хто хоча іншага жыцця — той будзе змагацца!