Гродна. Гістарычную моду можна пабачыць у вітрынах універмага
Тыдзень гарадзенскай моды Fashion Week Grodno, ініцыяваны студэнтамі ГрДУ ў межах праекту “Жывая гісторыя”, распачаўся з выставы прадметаў і ілюстрацый гістарычнай моды ў вітрынах гандлёвага дома “Нёман”.
Насамрэч, ніякіх прадметаў колішняй моды ў "Нёмане" не знайшлі, а вось на шыбах ля ўваходу ў гандлёвы цэнтр і сапраўды багата рэпрадукцый малюнкаў са старадаўнімі ўбраннямі, а таксама міжваенных фатаграфій, на якіх выяўленыя гарадзенцы.