Гродзенец з ДЦП, якому не дазваляюць кіраваць аўто, рыхтуецца да суду
Тры гады таму ў Аляксандра Зіміна забралі пасведчанне кіроўцы па дыягназу, нягледзячы на адсутнасць парушэнняў. Паўгода таму абласная медыцынска камісія абвергла хваробу сэрца, з-за якой адабралі пасведчанне. Але правы не вярнулі.
Вышэйшая рэспубліканская інстанцыя зноў не дазволіла Зіміну кіраваць аўтамабілем. Таму гродзенец рыхтуецца абскарджваць іх рашэнне ў судовым парадку.1 снежня, у Міжнародны дзень інвалідаў, Аляксандру Зіміну прыйшоў адказ ад Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра медыцынскай экспертызы і рэабілітацыі (далей — РНПЦ) з адмоўным заключэннем пра права кіраваць транспартным сродкам.
Гэта ўжо трэцяе даследаванне за два гады. Першы раз Зіміну паставілі першую ступень цяжкасці ДЦП. Праз некалькі месяцаў – другую, з больш цяжкімі наступствамі. Зараз РНПЦ у адказе называюць “першую-другую” ступень цяжкасці ДЦП. Аляксандр жартуе, што хацеў бы зрабіць такую ж групу па інваліднасці – “першую-другую”, каб плацілі двайную пенсію. Зараз у яго трэцяя група.
У канцы мая Аляксандр пачаў праходзіць медкамісію для кіроўцаў і паспяхова прайшоў тэрапеўта, псіхіятрыю-наркалогію, оталарынголага, афтальмолага, хірурга, неўролага. УЗІ і кансультацыя ў кардыёлага абверглі хваробу сэрца, якая запісана ў медкартцы за 2010 год. Аднак пад час медкамісіі аказалася, што абскардзіць рашэнне РНПЦ можна толькі ў судзе. Юрыст Сяргей Драздоўскі, кіраўнік ППУ «Офіс па правах людзей з інваліднасцю» лічыць суд не надта перспектыўным, бо ў нас адсутнічае інстытут незалежных экспертаў.
Паводле ён пачаў праходзіць медыцынскую камісію нанова. Падчас абласной камісіі абверглі хваробу сэрца, на якую спасылаліся, калі забіралі пасведчанне. Але вышэйшая рэспубліканская інстанцыя зноў не дазволіла Зіміну кіраваць аўтамабілем. Таму гродзенец рыхтуецца абскарджваць іх рашэнне ў судовым парадку.
Паводле hrodna.life