Гродзенскія праваабаронцы атрымалі позвы ў суд

Гродзенскі праваабаронца Уладзімір Хільмановіч атрымаў позву ў суд Ленінскага раёна Гродна. 5 студзеня тут будзе разглядацца адміністратыўная справа па абвінавачванні яго ва ўдзеле ў несанкцыянаваным пікеце.



garodnia_10_12_2012.jpg

18 снежня праваабаронцы Віктар Сазонаў, Раман Юргель і Уладзімір Хільмановіч былі апытаныя ў гродзенскім гарадскім аддзяленні міліцыі "Цэнтр". А позна ўвечары 19 снежня ў тым жа аддзяленні міліцыі на ўсіх траіх былі складзены пратаколы пра нібыта адміністрацыйнае правапарушэнне паводле артыкулу 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным пікеце).

Праваабаронца Віктар Сазонаў пакуль яшчэ не заглядваў у паштовую скрыню, аднак не мае ілюзій на тое, што першае паштовае пасланне ў 2013 годзе будзе менавіта ў выглядзе позвы ў суд.

Нагадаем, што фармальнай падставай для ўзбуджэння гэтай справы стала размяшчэнне на сайце Праваабарончага цэнтру "Вясна" матэрыялу пра 10 снежня — Міжнародны Дзень правоў чалавека, калі гродзенскія праваабаронцы сфатаграфаваліся ў падтрымку зняволенага Алеся Бяляцкага.


spring96.org