Хронікі ціхага супраціву: сакавік-2 (фота)

За апошнія дні і тыдні ўзровень рэпрэсій не зніжаецца. Кожны дзень чутно пра новыя арышты і затрыманні. Амаль кожны дзень дзяржаўныя чыноўнікі пагражаюць ды абражаюць тых, «хто не з імі». Але ўсё часцей на нашых вуліцах з'яўляецца вясновае сонца, якое нібыта кажа нам, што яно побач і ўсё будзе добра. 

_cihi_supraciu___horad___bczb__fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas__11__logo.jpg

 

Трэба толькі ведаць і памятаць, што абражаць і пагражаць можа толькі той, хто адчувае сваё бяссілле і асуджанасць. Моцны ніколі не апусціцца да пагроз. На тое ён і моцны. 

_cihi_supraciu___horad___bczb__fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas__15__logo.jpg

 

Вясна хутка прыйдзе, добрых людзей вакол шмат — трымаем шыхт і не забываемся пра падтрымку адно аднаго!

_cihi_supraciu___horad___bczb__fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas__17__logo.jpg

 

_cihi_supraciu___horad___bczb__fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas__16__logo.jpg