Хронікі ціхага супраціву: сакавік, частка 3 (фота)

Можна павялічваць колькасць разнастайнай тэхнікі на мірных вуліцах, можна ў чарговы раз здзіўляць людзей новымі аксэсуарамі ў рыштунку спецназа і АМАПа — але ўсё гэта скончыцца, як заканчваюцца цацкі ў малога дзіцяці, якое вельмі спяшаецца імі пахваліцца. А вось народны крэатыў і вынаходлівасць не скончацца ніколі.

_cihi_supraciu___horad___bczb__fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas___1__logo.jpg

Сакавік рыхтуецца здаваць дзяжурства па вясне-2021. Ён стаў сапраўдным першым вясновым месяцам, нягледзячы на некаторыя нюансы надвор'я.

_cihi_supraciu___horad___bczb__fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas___10__logo.jpg


_cihi_supraciu___horad___bczb__fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas___7__logo.jpg

Мы адсвяткавалі Дзень Волі. Шмат меркаванняў на гэты конт, але відавочна адно: нічога не здзьмулася. Цяпер ідзе перафарматаванне пратэсту.

_cihi_supraciu___horad___bczb__fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas___2__logo.jpg


Мы будзем вітаць адно аднаго гэтай вясной на нашых вуліцах, і ніякі «Рубеж» ці «Защитник» не перашкодзяць людзям быць такімі, якімі яны хочуць быць. Красавік мусіць быць багатым на падзеі!