Армянскі абраз Праабражэння Гасподняга
Гэты абраз Праабражэння мне падабаецца суадносінамі памераў — Ісус, Ілля, Майсей і апосталы — аднолькавага памеру, у адрозненне ад рускага іканапісу, калі апосталы паваліліся ніцма як шахматныя фігуркі.
І яшчэ рэакцыі эмацыйна яркія, паўднёвыя. Апостал злева сказаў: «Вах!». Той, што справа, схапіўся за галаву. Сярэдняга ажно перакуліла ад лішку
пачуццяў.
Усё правільна, гутараць. На рускіх абразах — кленчанне і ўсё.
А ў Евангеллі сказана ж: гутарыў з Іллёй і Майсеем.
Даведка: 19 жніўня праваслаўныя хрысціяне малітоўна ўспамінаюць дзень, калі Іісус Хрыстос, прапаведаючы яшчэ ў Галілеі, узяў з сабой апосталаў Пятра, Іакава і Іаана і ўзышоў з
імі на гару Фавор. І там праззяла аблічча Яго, як сонца, а адзенні Яго зрабіліся белыя, як святло. І з’явіліся да Хрыста з вучнямі ветхазапаветныя прарокі Маісей і Ілля, і закрыла іх светлае
воблака, і пачуўся голас Бога Айца, які ўсведчыў, што Іісус ёсць сапраўдны Сын Божы. Гэта і ёсць падзеі Праабражэння — свята перамогі Божага святла над царствам цемры.
dolka777.livejournal.com