Хто такі Ігар Комлік? Дзесяць фактаў пра новага палітвязня

Да арышту Ігар Комлік не быў публічнай персонай. Што вядома пра яго, акрамя яго працы галоўным бухгалтарам у прафсаюзе РЭП?

komlik.jpg


Так званая «справа прафсаюзаў» пачалося 2 жніўня з ператрусаў у офісах РЭП і БНП, а да вечара стала вядома, што Ігар Комлік, чый тэлефон не адказваў з раніцы, арыштаваны. За кратамі ён знаходзіцца дагэтуль.
Партал praca-by.info вырашыў расказаць пра Ігара Комліка, які да арышту рэдка з'яўляўся ў прэсе.

  1. Ігару Комлік 58 гадоў, ён нарадзіўся і вырас у Мінску.
  2. У яго дзве вышэйшых адукацыі: асноўная — інжынернае, другая — юрыдычная.
  3. На тэрміновай службе Ігар Комлік служыў у памежных войсках.
  4. Ігар Комлік, па словах калег, — таленавіты інжынер-канструктар, на рахунку якога больш за дзесятак рацпрапаноў. Дзесяць гадоў, з 1994 па 2004, працаваў інжынэрам-канструктарам у КБ дакладнага электроннага машынабудавання навукова-вытворчага аб'яднання «Планар».
  5. У 2000-х Ігара Комліка, старшыні прафкама ў канструктарскім бюро, не пусцілі на прахадную ўласнага прадпрыемства. Прычынай стала тое, што ён не дазволіў вывесці прафсаюзную першасную арганізацыю на прадпрыемстве са складу прафсаюза РЭП, калі РЭП хацелі ліквідаваць.
  6. У прафсаюзе РЭП Ігар Комлік не толькі працуе галоўным бухгалтарам (як можна было падумаць з усіх публікацый у прэсе, што з'явіліся пасля яго арышту), але і з'яўляецца актывістам прафсаюза, а з 2010 года ўзначальвае Мінскую гарадскую арганізацыю.
  7. У 2006 годзе быў актыўным удзельнікам Плошчы; праводзіў там дні і ночы да самага знішчэння намётавага мястэчка.
  8. Ігар Комлік — бацька Андрэя Комліка-Ямаціна, фігуранта «справы «Белага легіёну». Комлік-малодшы правёў за кратамі больш за тры месяцы: з 21 сакавіка па 29 чэрвеня. Суд яшчэ не адбыўся, і вынік «справы патрыётаў» яшчэ невядомы, а ў сям'і Комлік з'явіўся другі абвінавачаны, ужо па іншай крымінальнай справе.
komlik_2.jpg

  • Ігар Комлік — выдатны танцор; ён доўга займаўся танцамі: і класічнымі, і народнымі; танчыў у аматарскім калектыве.
  • Ігар Комлік таленавіты садоўнік, захапляецца вырошчваннем кветак і агародніны на сваім участку. Нават на сваёй старонцы ў фэйсбуку ён прэзентуе сябе не ў афіцыйным амплуа, а ў летняй капелюшы на фоне квітнеючых раслін, а вокладкай абраў фатаграфію півонь.
  • komlik_3.jpg