Губарэвіч падаў заяўку на пікет на ўласным балконе. Колькасць удзельнікаў — 0 чалавек

Кіраўнік руху «За Свабоду» Юрый Губарэвіч падаў заяўку ў Мінгарвыканкам на пікет на ўласным балконе.

ПЮрась Губарэвіч на пікеце 18 студзеня 2018 г. Фота Арцёма Лявы

ПЮрась Губарэвіч на пікеце 18 студзеня 2018 г. Фота Арцёма Лявы


Так ён адрэагаваў на заяву мінскай міліцыі, якая прыраўняла вывешаны нацыянальны бел-чырвона-белы сцяг да несанкцыянаванага пікета і прыгразіла адпаведнымі мерамі, павдамляе «Наша ніва».

Пікет, як пазначана ў заяве Губарэвіча, будзе праходзіць 26 снежня з 8:00 да 22:00. У ім будзе ўдзельнічаць 0 чалавек.

«У адпаведнасці з заканадаўствам накіраваў заяву ў Мінгарвыканкам на правядзенне пікета на балконе жылога дома шляхам вывешвання бел-чырвона-белага сцяга. У сувязі з адсутнасцю ўдзельнікаў (халодна будзе стаяць на балконе цэлы дзень) папрасіў гарвыканкам вызваліць мяне ад аплаты паслугаў міліцыі і камунальных службаў», — напісаў палітык у сваім фэйсбуку.