ГУБАЗіК затрымаў мадэратара чатаў «Шэры Кот», «Дзянісаўская» і «Хата Белсату». Яго білі

Затрыманы 28-гадовы Аляксей Пахілка. Ён, як заяўляецца, з’яўляўся мадэратарам тэлеграм-рэсурсаў «Шэры Кот», «Хата Белсату», «Дзянісаўская».



_cjqf_zzupu9kpv8f6nxkq_default.jpg

«У цяперашні час праводзіцца збор і дакументаванне ўсіх фактаў супрацьпраўнай дзейнасці адміністратара. Яго дзеянням прававую ацэнку дадуць следчыя», — паведамляе ГУБАЗіК.

Паводле звестак «Белсату», Аляксея збівалі пры затрыманні. Зараз ён у ІЧУ ў межах адміністратыўнай справы.

ГУБАЗіК таксама на некаторы час атрымаў кантроль над чатам «Хата Белсату», выдаліўшы адтуль некалькі тысяч карыстальнікаў. Зараз кантроль над чатам адноўлены.