ГУБАЗіК затрымаў праграміста, яго падазраюць у распрацоўцы праграмы для дэанона сілавікоў
У Пухавіцкім раёне ГУБАЗіК затрымаў 31-гадовага праграміста, які, згодна з версіяй сілавікоў, распрацаваў мабільную праграму для дэананімізацыі «супрацоўнікаў праваахоўных органаў».
МУС паведаміла, што гэта мабільная праграма сканаваць штрых-коды беларускіх тавараў для байкоту кампаній, звязаных з беларускімі ўладамі.
У тэлеграм-канале МУС адзначаецца:
“Устаноўлена, што ў кастрычніку 2020 года мужчына распрацаваў і перадаў адміністратарам дэструктыўных тэлеграм-каналаў мабільную праграму.
У задачы праграмы ўваходзіла выяўленне ў продажы беларускіх тавараў для адмовы карыстальнікаў ад іх куплі, а таксама дэананімізацыя супрацоўнікаў праваахоўных органаў.
Акрамя таго, затрыманы браў удзел у дэструктыўным плане "Перамога" і быў гатовы да спансавання ягонай дзейнасці”.
31-гадовы праграміст прызнаны падазраваным па раней распачатай крымінальнай справе за арганізацыю і падрыхтоўку дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, албо актыўны ўдзел у іх.