Гуркоў будзе выступаць за Беларусь на чэмпіянаце свету па тайскім боксе
Віталь Гуркоў будзе выступаць у афіцыйнай камандзе на чэмпіянаце свету па тайскім боксе , які пройдзе ў Беларусі. Пра гэта спартовец паведаміў у сваім акаўнце на Фэйсбуку.

Фота з акаўнта Віталя Гуркова ў фэйсбуку
«Прыняты ў шэрагі нацыянальнай каманды і буду абараняць гонар Радзiмы і беларускага Muay Thai на хатнім чэмпіянаце свету. Дзякуй міністру спорту Шамко Аляксандру Ігаравічу за падтрымку. Асобнае дзякуй Аляксандру Іванавічу Баравулю, Караеву Юрыю Хаджымуратавічу, а таксама майму трэнерскаму штабу Пясецкаму Дзмітрыю Барысавічу і Маханькову Канстанціну Міхайлавічу. Наша Возьме!!!» — напісаў спартовец.
Заслужанага майстра спорту Віталя Гуркова ў мінулым годзе знялі з дзяржаўнага фінансавання і выкраслілі з усіх спісаў. Першы намеснік Беларускай федэрацыі кікбоксінгу і таіландскага боксу Анатоль Сіманчык тады заявіў, што Гуркоў сам не звярнуўся да спартовых чыноўнікаў.
Паводле euroradio.fm