Гуркоў узяў рэванш у партугальца Каладу, якому прайграў на хатнім чэмпіянаце

11-разовы чэмпіён свету па муай-тай Віталь Гуркоў, які на хатнім першынстве планеты ў траўні выбыў ужо ў чвэрцьфінале пасля паразы ад партугальца Дыёга Каладу, узяў рэванш у суперніка на X Сусветных гульнях у польскім Уроцлаве, піша Tut.by.

hurkou_2507.jpg


Беларуса і партугалец сустрэліся ўжо ў стартавым паядынку і правялі вельмі напружаны бой, але гэтым разам мацнейшым быў Віталь Гуркоў  — 29:28.
Адметна, што на першынстве ў Мінску бой скончыўся з тым жа лікам, але на карысць Каладу.
Цяпер у паўфінале вагавой катэгорыі да 75 кг супернікам Віталя Гуркова будзе Трой-Торы Джонс з ЗША.
На Сусветныя гульні ва Уроцлаў адправіліся яшчэ 5 прадстаўнікоў Беларусі. Спаборніцтвы праводзяцца кожныя 4 гады, на наступны год пасля правядзення Алімпіяд. Спартсмены спаборнічаюць у дысцыплінах, якія не ўваходзяць у праграму Алімпійскіх гульняў.
Паводле «Еўрарадыё»