Віталь Гуркоў атрымаў залаты медаль на Сусветных гульнях
Цягам турніру Віталь таксама атрымаў перамогу над партугальцам Д’ёга Каладам, якому прайграў на чэмпіянаце свету ў Мінску
![c9a85ce8_ebc3_4e10_9439_24635f3976ad_cx28_cy8_cw45_w1023_r1_s.jpg c9a85ce8_ebc3_4e10_9439_24635f3976ad_cx28_cy8_cw45_w1023_r1_s.jpg](/img/v1/images/c9a85ce8_ebc3_4e10_9439_24635f3976ad_cx28_cy8_cw45_w1023_r1_s.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
У фінале Сусветных гульняў, якія адбываюцца ў польскім Вроцлаве, Віталь Гуркоў перамог украінца Васіля Сарокіна, які перад тым падолеў пераможцу мінскага чэмпіянату свету-2017 расіяніна Івана Грыгор'ева.
Гэта адзіны залаты медаль у заліку зборнай Беларусі.
Сусветныя гульні праводзяцца кожныя 4 гады, на наступны год пасля правядзення Алімпіядаў. Спартоўцы спаборнічаюць у дысцыплінах, якія не ўваходзяць у праграму Алімпійскіх гульняў. Ва Вроцлаве выступаюць больш за 3 500 тысяч атлетаў з 100 краін у 31 відзе спорту. У Гульнях ва Вроцлаве бралі ўдзел 88 байцоў муай-тай у 11 вагавых катэгорыях. Разыграны 11 камплектаў узнагародаў.