«Імагуру» стаў адным з нямногіх партнёраў «Google for Startups» у Еўропе
Сам хаб «Імагуру» быў пазбаўлены памяшкання ў сталіцы і зараз не працуе.
![6be53306b5497c6918d1e5414fc6ced5.jpg 6be53306b5497c6918d1e5414fc6ced5.jpg](/img/v1/images/6be53306b5497c6918d1e5414fc6ced5.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
«Імагуру» стаў адным з нямногіх партнёраў «Google for Startups» у Еўропе.
Падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве: стартап-хаб «Імагуру» будзе развіваць еўрапейскую стартап-супольнасць і дапаможа ведамі, доступам да фінансаў і талентаў. Наперадзе ў «Імагуру» — запуск новых офісаў у еўрапейскіх сталіцах.
«Google for Startups» — гэта глабальная праграма, якая дае доступ да найлепшых дасягненняў тэхналагічнага гіганта — глабальнай сеткі ментараў і тэхналагічных прадуктаў. Яна дапамагае стартапам станавіцца паспяховымі.
Сам хаб «Імагуру» быў пазбаўлены памяшкання ў сталіцы і зараз не працуе.