У вароты амбасады Расіі ў Мінску заехаў легкавы аўтамабіль
Кіроўца аўтамабіля спрабаваў уцячы з месца ДТЗ.
![photo_2021_06_26_21_24_52.jpg photo_2021_06_26_21_24_52.jpg](/img/v1/images/photo_2021_06_26_21_24_52.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
У вароты амбасады Расіі ў Мінску заехаў легкавы аўтамабіль, паведамляюць відавочцы. На месцы працуюць супрацоўнікі ДАІ.
Уехаўшы ў браму расійскай амбасады кіроўца аўтамабіля «Форд» спрабаваў уцячы з месца ДТЗ, паведамляе УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама. Ён быў затрыманы.
Відавочцы паведамляюць, што на месца ДТЗ прыехала хуткая.